Зарегистрируйся Напиши, покритикуй, сфотографируй
Папера і ручка. Памылка сувязі

Папера і ручка. Памылка сувязі


Номинация: Лучший рассказ

Памылка сувязі. Сервер не працуе. Абяцалі наладзіць. Сёння. Але ўжо дзесяць гадзін, а ўсё ніяк. Таму з’явілася багата вольнага часу – для таго, каб пісаць.

Першае. Трэба напісаць ліст. Дакладней, як мінімум два. Спачатку, афіцыйна-жартаўлівы. Гэта хутчэй не ліст, а запрашэнне. Маўляў, паважаная спадарыня N, паведамляем Вам, што такога і такога адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства з нагоды добрага настрою спадароў A, B i C і г.д. Просім прыняць актыўны ўдзел. Мерапрыемства плануецца правесці па адрасе... Ля-ля-ля. Ліст на стылизаваным пад бланк аркушы я акуратна ўкладаю ў вясёленькі канверцік. І цяпер засталося перадаць яго праз давераную асобу – і чакаць адказ. Мы не першы год перапісваецмся такім чынам са спадарыняй N. А здавалася б, дарослыя людзі! Сорамна прызнацца, колькі нам год.

Наступны ліст – сапраўдны, шчыры, зусім не стылізацыя – сябрам у далёкае-далёкае замежжа. Канечне, розныя бягучыя навіны перадаюцца аператыўна ледзь не штодзень он-лайн, але прыемна атрымаць на іншым баку планеты ліст ці скамячаную на пошце ці ў дарозе паштоўку, магчыма, без значнай інфармацыі, але з канкрэтным, характэрным, непаўторным почыркам, які належыць чалавеку і перадае той эмацыйны стан, у якім усё гэта пісалася.

І яшчэ. Трэба абавязкова выслаць паштоўку аднаму добраму чалавеку. Звычайна мы асабліва не распісваем, толькі адзін-два сказы на абароце – і прывітанне. Зрабіць гэта хочацца вельмі. Зараз. Але паштоўкі пад рукой няма, а калі з’явіцца... Я ўспамінаю пра яе толькі на працы ці позна ўвечары дома, калі рэальна набыць яе не магу.

Другое. Хочацца напісаць верш. Нават не проста хочацца, а карціць – бо ён ужо жыве сваім жыццём у маёй галаве, але яшчэ не склаўся і гукі і словы. Але той настрой, які ахапіў мяне асабліва падчас напісання лістоў, дапамагае незвычайна – і няспешна кладуцца адзін за адным кароткія і важкія радкі, так доўга чаканыя (апошні верш быў напісаны яшчэ вясной).

Трэцяе. Не столькі пісаць, колькі чытаць. Трэба вычытаць артыкул, давесці яго да належнага стану. Час яшчэ церпіць, але... Калі яшчэ будзе такая нагода?

Памылка сувязі, і дождж, і шапаценне тонкіх бярозак за акном... І я пішу, пішу, пішу...

Чтобы проголосовать за автора,
пожалуйста, авторизуйтесь
Просмотров: 3540
Ваши мнения о материалах будут просматриваться жюри перед выбором пятерки лучших работ.
Денис Кондратюк написал(а) 29.10.2009 11:45 Ответить

Очень интересно,правда слабоват в беларусском...У меня корни с Украины,поэтому смысл улавливается!

Таццяна Кіявіцкая написал(а) 03.11.2009 11:06 Ответить

Спасибо за комментарий! Приятно

Андрей Диченко написал(а) 29.10.2009 21:50 Ответить
судя по названию и первых строчкам я думал что будет нечто в стиле киберпанка
Таццяна Кіявіцкая написал(а) 03.11.2009 11:07 Ответить

Киберпанк? не оправдала Ваши ожидания? :) Честно говоря, с трудом представляю, что это такое :))

Оксана Бровач написал(а) 20.11.2009 14:24 Ответить

Вялікі дзякуй, Таццяна, за узнятую тэму! Я з сваімі сябрамі таксама вяду паштовую перапіску, і магу упэненна сказаць - яе не заменіць ніякі інтэрнэт!!! У інтэрнэце усе ж такі губляецца душа пісьма...

Таццяна Кіявіцкая написал(а) 28.11.2009 17:10 Ответить

Хоць і са спазненнем, але адказваю: так, Аксана. Часам так неабходна патрымаць у руках шматок паперы ад блізкага чалавека, асабліва калі ён на іншым баку планеты. Вось да прыкладу - адна справа атрымаць электронны ліст ад сябра, які паехаў у Паўднёвую Афрыку, а іншая справа трымаць у руках паштоўку, якая прыляцела з той самай Паўднёвай Афрыкі, якую ты ніколі не бачыў, а яна там ужо была :)

     
     
     

Пользователи yousmi.by заходят под своими логинами

Регистрация


Получи Юджика. Знай что ты лучший

Форум

Премия разделена на Хобби и Профи. Ваше мнение?

Сообщений: 1466 Последнее: 03.10.2019 06:11
Просмотров: 785865

Вокруг да около журналистики

Сообщений: 1539 Последнее: 02.10.2019 12:51
Просмотров: 101451


- Интерактивное голосование за лучшего автора:

2. Никита Лаут П
(71 голосов)
4. Николай Гернет
(32 голосов)
6. Вячеслав Сикора П
(23 голосов)

1. Vitaly Bogdanovich
(72 голосов)
3. Viktor Bogat
(61 голосов)
5. Lena Babina
(25 голосов)
7. Михаил Некрасов
(19 голосов)
Все авторы

Неважно, речь идет о веб-журналистике или о классической журналистике, незыблемым остается правило: Писать о важном - интересно!
Анатолий Лемешенок, Председатель Белорусского союза журналистов Главный редактор газеты "Рэспублiка"

Премия в области веб-журналистики - одна из попыток поощрить тех, кто наполняет Байнет уникальным и качественным контентом. Думаю, что этот конкурс будет способствовать стабильному и устойчивому развитию Интернет-СМИ Беларуси
Александр Градюшко, куратор специальности "Журналистика (веб-журналистика)" Института журналистики БГУ, кандидат филологических наук, доцент

Газета «Компьютерные вести» с удовольствием поддерживает проведение мероприятий, подобных анонсированной первой международной премии в области веб-журналистики. Определение лучших в каждой из номинаций будет способствовать здоровой конкуренции в этой сфере и росту профессионализма среди web-журналистов, что пойдет на пользу не только интернет-СМИ, но и, в целом, интернет-сообществу.
Желаем организаторам успешного старта и объективности при выборе лучших.
Лариса Минтель, редактор отдела информации газеты <Компьютерные вести>