Зарегистрируйся Напиши, покритикуй, сфотографируй
Кіно паводле Жыжэка

Кіно паводле Жыжэка

Славой Жыжэк, фатограф: Hendrik Speck, здымак на ліцэнзіі Creative Commons

Номинация: Лучшая рецензия

«Кіно – самае вычварэнскае з мастацтваў. Яно не дае вам таго, чаго вы жадаеце, яно кажа вам, як жадаць». Гэтымі словамі Славой Жыжэк – адзін з найцікавейшых сучасных інтэлектуалаў, пачынае сваё падарожжа ў змрочнае нутро кінематографа.

Фільм «Кінагід вычварэнца» – гэта спроба экранізацыі кнігі славенскага філосафа Жыжэка «Lacrimae Rerum. Кесьлёўскі, Хічкок, Таркоўскі, Лінч». Гэта «займальны псіхааналіз» для малодшых навуковых супрацоўнікаў і лекцыя кандыцыі чалавека для самазваных філосафаў. Папулярны крытык сучаснай культуры, падаўжальнік псіхааналітычнай традыцыі Фройда і Лакана, спрабуе адшукаць глыбінныя сэнсы ў некалькіх дзесятках кінастужак, істотных для гісторыі кіно.

І знаходзіць іх – Эга, Супер-Эга і Ід – падставовыя катэгорыі, што кіруюць чалавекам, падсвядомыя жаданні і эмоцыі, над якімі мы не можам запанаваць. Неверагодна, як лёгка Жыжэк знаходзіць гэтыя механізмы ў кожным з прэзентаваных фільмаў. Ад «Вялікага дыктатара» Чарлі Чапліна да «Матрыцы» братоў Вачоўскіх.

Жыжэк каментуе не толькі аўтарскае, элітарнае кіно, але і папулярныя масавыя фільмы. Пры гэтым ён выкарыстоўвае шыкоўны візуальны эфект – прысутнасць у кадры фільму, які ён каментуе. Гэта ён плыве ў лодцы ў «Птушках» Хічкока, ён стаіць на пустой сцэне ў «Малхоладн Драйв», ён сядзіць насупраць Морфеўса і просіць трэцюю таблетку. У выніку мы разам з ім трапляем у прастору паміж кадраў цэлулоіднай стужкі, у галаву творцы.

Кіно – галоўнае з мастацтваў, пра гэта казаў яшчэ Ленін. Дзіўным збегам абставін, Жыжэк зрабіўся вядомым, каментуючы несмяротных Леніна і Мао. Ён не верыць у рэвалюцыю, але спрабуе аднавіць тую навізну і смеласць мыслення, якую мы недзе згубілі. Фільм не мае істотнага палітычнага падтэксту, гэта не левая прапаганда, а Жыжэк нават не спрабуе чарговы раз правакаваць нас. Ну, калі толькі заахвочванне да мыслення мы не ўспрымаем як правакацыю…

Для кожнага, хто хоча інакш паглядзець на знаёмае кіно, гэты фільм будзе адкрыццём. Да таго, закранаючы больш за 40 (!) стужак, ён можа быць пачаткам доўгага, можа бясконцага падарожжа па краіне дзесятай музы. Тут аднак хаваецца і істотны мінус: «Кінагід» проста занадта доўгі і не ў кожнага хопіць часу і жадання даглядзець яго да канца. Але гэта будзе ўжо яго ўласная страта.

Чаму мы ўсё часцей чуем пра крызіс у кіно? Ці сапраўды кінатворцы зачыніліся ў турме адпрацаваных ідэй? Магчыма, акурат тут – у масавай культуры – сёння неабходная яшчэ адна рэвалюцыя. Хрысціянства, марксізм і фрайдызм – тры рэвалюцыйныя парадыгмы паводле Славоя Жыжэка. Ці хопіць смеласці сённяшнім кінатворцам дадаць у гэты шэраг мастацтва экрану?

Фільм: Кінагід вычварэнца / The pervert’s guide to cinema, Велікабрытанія, Аўстралія, Галандыя, 2006 г., 150 хв.

Рэжысёр: Софі Файнс

Жанр: дакументальны

Прыватная ацэнка: 8/10

Чтобы проголосовать за автора,
пожалуйста, авторизуйтесь
Просмотров: 2242
Ваши мнения о материалах будут просматриваться жюри перед выбором пятерки лучших работ.
Ольга Котий написал(а) 10.12.2009 22:24 Ответить

  Мне понравилась рецензия. Спасибо за нее.
  Сразу хочу отметить ее актуальность.
  О проблемах кинематографии, как можно было заметить даже и по присланным на конкурс работам, сейчас говорят и пишут многие.
  Почему? Отчасти отвечает на этот  вопрос и сам автор, цитируя слова С.Жыжэка, рецензия на экранизацию книги  которого  предлагается на суд читателей.
  «Кіно – самае вычварэнскае з мастацтваў. Яно не дае вам таго, чаго вы жадаеце, яно кажа вам, як жадаць». Гэтымі словамі Славой Жыжэк – адзін з найцікавейшых сучасных інтэлектуалаў, пачынае сваё падарожжа ў змрочнае нутро». 
  Должна сказать, что рецензент не разочаровывает читателей. В работе содержится анализ фильма «Кінагід вычварэнца» – спроба экранізацыі кнігі славенскага філосафа Жыжэка «Lacrimae Rerum. Кесьлёўскі, Хічкок, Таркоўскі, Лінч.
  Я не смотрела этот фильм. Но, прочитав рецензию, обязательно его посмотрю. Хотя бы для того, чтобы выяснить, будзе адкрыццём. гэты фільм (для меня) или нет. Постараюсь прочитать и работы философа.

 Ну а над вопросом «Чаму мы ўсё часцей чуем пра крызіс у кіно,?»,на мой взгляд, нам надо задуматься ВСЕМ ВМЕСТЕ.
  Благодарю автора за то, что он нас к этому призывает.
  Верно ли, что «у масавай культуры – сёння неабходная яшчэ адна рэвалюцыя.». Разделяем ли мы позицию Словоя Жыжэка .?
  Еще раз Вам СПАСИБО, Аляксей!

     
     
     

Пользователи yousmi.by заходят под своими логинами

Регистрация


Получи Юджика. Знай что ты лучший

Форум

Абитуриентам журфака 2010

Сообщений: 69 Последнее: 12.02.2018 18:07
Просмотров: 850855

О сайте премии

Сообщений: 52 Последнее: 26.10.2017 16:57
Просмотров: 255088


- Интерактивное голосование за лучшего автора:

2. Никита Лаут П
(71 голосов)
4. Николай Гернет
(32 голосов)
6. Вячеслав Сикора П
(23 голосов)

1. Vitaly Bogdanovich
(72 голосов)
3. Viktor Bogat
(61 голосов)
5. Lena Babina
(25 голосов)
7. Михаил Некрасов
(19 голосов)
Все авторы

Считаем, что блоги являются неотъемлимой частью интернет-журналистики. Сплав журналистики и возможностей Web 2.0 открывает перспективы для развития виртуальных средств массовой информации, и дает большой простор для самосовершенсвования автора блога. Поэтому мы с радостью согласились предоставить нашу платформу для эксперементов участников премии. Желаем всем соискателям вдохновения и хорошего настроения!
Анастасия Морозова Представитель Jimdо в России, PR-менеджер

Всемирная паутина все активнее вплетается в нашу жизнь. Логично, что любое новое время требует появления своих героев. Не секрет, что интернет вырастил целое поколение людей "copy-paste". Это люди, берущие информацию из интерента. А меня всегда интересовало, как зовут тех, кто ее там размещает. Мы надеемся, что эта премия позволит назвать по именам как можно больше талантливых личностей, пишущих для Интернета.
Программный директор <<Радио ОНТ>> Валентин Середа.

Веб-журналистика имеет ряд преимуществ перед классическими СМИ. Здесь выше скорость, больше места. И не дело тянуться за газетами или телевидением, когда можно обогнать их и вырваться вперед, причем, не только в оперативности и широте освещения явлений и событий, но и по качеству, и по глубине взгляда. Надеюсь, что все работы, номинированные на "Юджика", будут отвечать именно этим принципам.
Пономарева Елизавета, администратор социальной сети читателей Livelib.ru