Зарегистрируйся Напиши, покритикуй, сфотографируй
Назад у трыццатыя з Джоні Д.

Назад у трыццатыя з Джоні Д.

Кадр з фільма

Номинация: Лучшая рецензия

Адзін з самых запатрабаваных і адначасова перарэкламаваных актораў сучаснасці – Джоні Дэп – звыкся з’яўляцца перад намі ў даволі фантастычных ролях. Але гэтым разам ён паставіў на рэалістычнасць.

Імідж казачнага героя Дэп атрымаў у асноўным дзякуючы Тыму Бёртану, з якім яны ўжо амаль 20 год ствараюць надзвычай паспяховы творчы дуэт. Вось і зараз, свет толькі і чакае каб пабачыць Дэпа ў сумбурным грыме Звар’яцелася Капялюшніка ў новай экранізацыі «Алісы ў краіне цудаў». У астатніх зорных рэжысёраў ролі Дэпа таксама часта нейкім чынам выходзілі па-за межы рэальнасці: і ў Кустурыцы, і ў Гільяма. Пра ўдзел у дыснэеўскіх «Піратах карыбскага мора» можна і не ўзгадваць.

Джоні тут, Джоні там, усюды таго Джоні напхана, добра хоць ён не прыняў прапанову здымацца ў гільямаўскім «Дон Кіхоце». Але ў найноўшай прэм’еры ён у незвычайным для сябе, а таму значна больш цікавым амплуа. У «Ворагах грамадства» Майкла Мана ён грае свайго цёзку, знакамітага налётчыка Джоні Дылінджэра – гэткага амерыканскага Беню Крыка. Супраць яго – наадварот, у звыклай сваёй ролі ахоўніка парадку і справядлівасці – Крыстыян Бэйл. Што яшчэ трэба для добрага фільму? Хіба што, канцэпцыя. І яе Ман знайшоў.

Ён узяў тое, з чаго абавязкова складаецца класічны бандыцкі фільм: доўгі час дзеяння (узгадайце, ці змаглі вы праглядзець «Аднойчы ў Амерыцы» за адзін раз), вядомая ад самага пачатку развязка (мы ж усе ведалі, чым скончыцца «Боні і Клайд»), пагоні на старых чорных фордах і страляніна з томі-ганаў ва ўсе бакі. Але для афармлення ўсяго гэтага ён выбраў зусім не рэтра стылістыку, у працы камеры трыццатымі і не пахне. Камера вельмі дынамічная, перасоўваецца рванымі рухамі, пераважаюць крупныя планы, а даволі часта стужка скатваецца да эфекту ледзь не дакументальных ці аматарскіх здымкаў (падобны прыём мы бачылі ў занудных фільмах Содэрберга пра Чэ Гевару).

Варта адзначыць граматныя перастрэлкі, сярод якіх цэнтральнае месца займае асада ляснога бару ў сярэдзіне фільма – усё знята проста і ашчадна, быццам для тэлевізійнага серыяла пра піцерскіх бандзюкоў або праграмы пра спецназ для Discovery. Праўда, у частых вібрацый камеры акрамя плюсу рэалістычнасці ёсць і адзін істотны мінус – пасля амаль двухгадзіннага фільму можа разбалецца галава. Як пасля «Кловэрфільда».

Фільм, як і раіў некалі Хічкок, «пачынаецца з землятрусу» – кемлівых ўцёкаў з турмы, але далей запавет майстра саспіенсу не выконваюцца. Ман дазваляе напружанню ўпасці, зза чаго здаецца, што фільм зацягнуты. Добра, што сітуацыя хутка выпраўляецца – Джоні бярэ банк за банкам, але і паліцыя не стаіць спусціўшы рукі. Гэтак мы назіраем за паўставаннем ФБР такога, якое мы ведаем сёння – моцнай, федэральнай і сапраўды пагрозлівай арганізацыяй. Бачым мы і паўстанне легенды гангстэрскага Чыкага, якая заахвоціла многіх кінатворцаў ствараць шэдэўры.

«Ворагі грамадства» (у расійскім пракаце чамусці пад назвай «Джоні Д.») – не шэдэўр, не новы «Хросны бацька». Але паглядзець яго безумоўна варта.

Фільм: Ворагі грамадства / Джонни Д. / Public Enemies, 2009, ЗША, 140 хв.

Рэжысёр: Майкл Ман

У галоўных ролях: Джоні Дэп, Крыстыян Бэйл

Жанр: гангстэрскі фільм

Асабістая ацэнка: 7/10 (было б 8, але -1 за тое, што месцамі фільм «прастойвае»)

Чтобы проголосовать за автора,
пожалуйста, авторизуйтесь
Просмотров: 2658
Ваши мнения о материалах будут просматриваться жюри перед выбором пятерки лучших работ.
     
     
     

Пользователи yousmi.by заходят под своими логинами

Регистрация


Получи Юджика. Знай что ты лучший

Форум

Премия разделена на Хобби и Профи. Ваше мнение?

Сообщений: 1466 Последнее: 03.10.2019 06:11
Просмотров: 787318

Вокруг да около журналистики

Сообщений: 1539 Последнее: 02.10.2019 12:51
Просмотров: 101711


- Интерактивное голосование за лучшего автора:

2. Никита Лаут П
(71 голосов)
4. Николай Гернет
(32 голосов)
6. Вячеслав Сикора П
(23 голосов)

1. Vitaly Bogdanovich
(72 голосов)
3. Viktor Bogat
(61 голосов)
5. Lena Babina
(25 голосов)
7. Михаил Некрасов
(19 голосов)
Все авторы

Неважно, речь идет о веб-журналистике или о классической журналистике, незыблемым остается правило: Писать о важном - интересно!
Анатолий Лемешенок, Председатель Белорусского союза журналистов Главный редактор газеты "Рэспублiка"

Газета «Компьютерные вести» с удовольствием поддерживает проведение мероприятий, подобных анонсированной первой международной премии в области веб-журналистики. Определение лучших в каждой из номинаций будет способствовать здоровой конкуренции в этой сфере и росту профессионализма среди web-журналистов, что пойдет на пользу не только интернет-СМИ, но и, в целом, интернет-сообществу.
Желаем организаторам успешного старта и объективности при выборе лучших.
Лариса Минтель, редактор отдела информации газеты <Компьютерные вести>

Yousmi Web-Journalizm Awards - замечательный стимул для молодых авторов. Ведь большинство начинающих журналистов пишут именно для интернета. Кроме этого, специальна премия - знак того, что понятия "интернет-журналистика" и "качественная журналистика" друг другу совсем не противоречат!
Дарья Данилевич, студентка Института журналистики