
Номинация: Лучшая статья
Ён лысы, непрыгожы, носіць акуляры і заікаецца. Яго рэгулярна звінавачваюць у сатанізме, прапагандзе амаральнага ладу жыцця і нямэтавым выкарыстанні сродкаў. Юрэк Овсяк – чалавек, які ўжо 17 год ладзіць найвялікшую харытатыўную імпрэзу ў Польшчы.
Вялікі Аркестр Святочнай Дапамогі, менавіта так называецца гэтая акцыя, якая штогод збірае ўсё больш і больш сродкаў, якія пералічаюць на дапамогу хворым дзецям. У сёлетняй акцыі (маецца на ўвазе 2009 г.) на сераду 14 студзеня было сабрана больш за 30 мільёнаў злотых (10 мільёнаў долараў) – відаць, будзе чарговы рэкорд.
Чаму імпрэза называецца Вялікім Аркестрам? Усё проста: амаль у кожным горадзе Польшчы, а таксама і за мяжой, адбываюцца канцэрты: у вялікіх гарадах граюць зоркі, у меншых – мясцовыя музыкі. Але мэта адна – сабраць як мага больш грошай. З самай раніцы на вуліцах – мноства валанцёраў, да акцыі можа далучыцца кожны, а жадаючых сапраўды шмат. За кожнае ахвяраванне, нават за найменшае, валанцёр дае налепку ў выглядзе сэрца. У другую нядзелю студзеня, калі традыцыйна адбываецца Фінал Вялікага Аркестру, на вуліцы цяжка спаткаць чалавека без чырвонага сэрца – сімвала акцыі – на вопратцы. Нават тыя, што не вельмі хочуць дзяліцца, у гэты дзень даюць што-нешта, проста каб ад іх адчапіліся. Валанцёраў жа шмат… А паказваючы налепачку, ты быццам кажаш: «Я ўжо даў! Хопіць з мяне на сёння!»
Акрамя збору грошай на вуліцы, падчас канцэртаў праходзяць аўкцыёны, дзе можна за неверагодны кошт купіць які-небудзь паліцэйскі дручок ці кавалак польска-славацкай мяжы, якая ўжо год як фактычна не існуе. Але знаходзяцца людзі, гатовыя аддаць за гэта некалькі сотняў злотых – для дзяцей усё ж такі. Акцыю падтрымліваюць інтэрнэт-аўкцыёны: на іх можна набыць гітару рок-зоркі, асадку міністра, падарожжа на падводнай лодцы ці дзень працы ў тэлебачанні! А польскі інтэрнэт-камунікатар Gadu Gadu выстаўляе на аўкцыён самы кароткі нумар карыстальніка.
У гэтым годзе Аркестр збіраў на тэхніку, якая б дазволіла ранняе выкрыццё пухлін у дзяцей, у мінулым – на дапамогу дзецям з ларынгалагічнымі захворваннямі. Ад 1993 году, калі Вялікі Аркестр зайграў у першы раз, фонд набыў мноства каштоўнай тэхнікі, якая выкарыстоўваецца сёння ў польскіх шпіталях. Таксама ён на працягу году праводзіць курсы першай дапамогі і чатыры сталыя медычныя праграмы.
Не гледзячы на тое, што арганізацыя знаходзіцца пад пільным кантролем, знаходзяцца людзі, якія не вераць у добрыя намеры Овсяка і кампаніі. Рэгулярна перад чарговым Фіналам Аркестру ў інтэрнэце і радыкальнай каталіцкай ды правай прэсе з’яўляюцца абвінавачванні ў крадзяжы грошай з фонду. А паколькі Овсяк таксама арганізуе штогадовы рок-фестываль «Прыпынак Вудстак» (у падзяку для валанцёраў Аркестра), можа часам пачуць, што ён прапагандуе алкаголь, наркотыкі ды культ Хары Крышны. Асабліва агрэсіўны бывае права-каталіцкі электарат у сталым узросце: здараліся спробы прагнаць валанцёраў з-пад касцёлаў («рыбнае» месца).
Якая б ні была праўда, Овсяк адзіны такі чалавек, дзякуючы якому кожны хаця б адзін дзень у годзе мае рэальную магчымасць дапамагчы тым, хто ў патрэбе. Овсяк не звяртае ўвагі на агрэсію зайздроснікаў ды дзівацтвы некаторых «зорак», што патрабуюць грошай за харытатыўны выступ.
пожалуйста, авторизуйтесь Просмотров: 2949
Аляксею Шота.\"Это беларуский язык.\"
Это звучит ГОРДО, Аляксей. И только так ДОЛЖНО ЗВУЧАТЬ!!!
Я ГОРЖУСЬ тем, что познакомилась на конкурсе с таким замечательным автором, как Вы.
От всей души желаю Вам победы в номинации \"лучшая статья\".
Попробую сейчас, дай Бог, чтобы чисто технически состоялось, отдать за Вас свой голос.
Национальный язык в Республике Беларусь. Я на нём разговариваю.
Я тоже постараюсь на нем говорить, Аляксей.
Извините, что пока это не получается.
С ОГРОМНЫМ УВАЖЕНИЕМ,
Кажется, проголосовала.
ПОБЕДЫ ВАМ!
НЕ ПОДВОДИТЕ МЕНЯ, ПОЖАЛУЙСТА, АЛЯКСЕЙ!
Я ТАК ЗА ВАС БОЛЕЮ!!!
МОЙ ОТДАННЫЙ ЗА ВАС ГОЛОС-ЭТО ГОЛОС ЗА БЕЛОРУССКУЮ МОВУ, ЗА БЕЛОРУССКИЙ НАРОД, ЗА БЕССМЕРТНУЮ ХАТЫНЬ!!!
ВЫ НЕ ИМЕЕТЕ ПРАВ ЗАНЯТЬ ВТОРОЕ МЕСТО!!!
ОТ волнения ошиблась.
ВЫ НЕ ИМЕЕТЕ ПРАВА ЗАНЯТЬ ВТОРОЕ МЕСТО!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Мне было очень приятно прочитать Ваш комментарий. Спасибо большое.
Аляксей, здравствуйте!
Скажу откровенно, расстроилась, узнав , что у Вас только второе место.
Но все равно в Ваши победы ВЕРЮ!
Они у Вас впереди.
А я о Вас обязательно что-нибудь напишу. Вот только с научной работой чуть-чуть разберусь.Пока ее очень много.
Спасибо Вам!
Была рада познакомиться с Вашим творчеством.
Неужели Вы опять на первом месте?
Как я была бы СЧАСТЛИВА!!!, если бы это было так.
Дай Бог, чтобы так оно и было!
Дзякуй вялікі за прыемныя словы. Шчыра кажучы, нават не ведаю, чым я на іх заслужыў. Я просты беларускі журналіст з правінцыі
Ну а насамрэч, ані я, ані сайт, дзе я пішу - www.t-styl.info - не занялі першых месцаў, але тое не так істотна. Ужо адзін факт што мы прайшлі ў фінал такога сур\'ёзнага спабору - гонар для нас. Таму я вынікамі цалкам задаволены.