Зарегистрируйся Напиши, покритикуй, сфотографируй
Гадзіна ў цемры ўратуе планету?

Гадзіна ў цемры ўратуе планету?

Афіцыйная сімволіка "Earth Hour 2009"

Номинация: Лучшая статья

Заўтра, 28-га сакавіка, мільёны людзей ва ўсім свеце выключаць на гадзіну святло, каб выказаць сваю заклапочанасць кліматычнымі зменамі. Арганізатары з World Wildlife Fund спадзяюцца, што акцыя стане самай масавай у гісторыі і трапіць у кнігу рэкордаў Гінэса.

Ідэя «Гадзіны Зямлі» (ці можа хутчэй «гадзіны для Зямлі»?) узнікла ў аўстралійскага аддзялення WWF сумесна з The Sydney Morning Herald у 2007 годзе. Праўда, гэта не была іх асабістая прыдумка – натхніў прыклад Тайланда ў 2005 годзе. У мінулым годзе акцыя першы раз адбылася ў маштабе ўсёй планеты. Тады да яе далучыліся гарадскія ўлады, канцэрны ды проста неабыякавыя людзі з усяго свету.

Сёлета афіцыйна прымаюць удзел нават беларускія прадпрыемствы, у тым ліку гродзенскі ААТ «Гродна Азот». Плануецца, што будуць адлючаныя падсветкі вядомых аб’ектаў, сярод іх такіх цудаў свету як афінскі Парфенон, піраміды ў Гізе, Вежа Эйфеля і... мінская Нацыянальная Бібліятэка!

Паводле афіцыйнай інфармацыі ўдзел прымае больш за 2000 гарадоў, 6000 арганізацый і 20000 фірм з 84 краін свету. У параўнанні з мінулагоднімі 300 гарадамі гэта безумоўны прагрэс. А гэта толькі афіцыйныя структуры, без уліку мільёнаў асобных грамадзян.

WWF намагаецца як найбольш пашырыць акцыю. Напрыклад, на расійскай старонцы арганізацыі змешчаныя відэа з удзелам вядомых музыкаў, спартоўцаў, тэлевядучых. Знакамітасці заклікаюць зрабіць не так шмат – проста выключыць святло ў доме. Да ўдзелу ў акцыі заклікаў таксама Бан Кі-Мун, генеральны сакратар ААН. У відэазвароце ён адзначыў, што “Гадзіна Зямлі” можа стацца выразным заклікам да міравых лідэраў, якія збяруцца ў снежні з Капенгагене на кліматычнай канферэнцыі.

Экалагічныя актывісты спадзяюцца на тое, што вынікам сустрэчы будзе новая дамова, якая дакладна вызначыць шляхі да дасягнення мэты – змяншэння выкідаў парніковых газаў у два разы да 2050 году. Ад гэтага залежыць лёс планеты – пераконваюць яны.

Але ў свеце ёсць людзі, што не вераць у глабальнае пацяпленне і нават стварылі тэрмін «экатэрарызм», каб крыўдзіць змагароў за захаванне прыроды. Маўляў, пацяпленне нам не пагражае, бо ўжо некалькі разоў у мінулым на Зямлі змяняўся клімат. А вось ахова асяроддзя – рэч небяспечная, бо запавольвае прагрэс (і наплыў грошаў у чыесці кішэні).

Нават калі так, то ці шмат мы страцім, калі выключым электрапрыборы на гадзіну? Наадварот, мы можам ашчадзіць якую капейчыну, калі гэта стане нашай звычкай. Узгадваецца выказванне Адама Глобуса ў нядаўнім інтэрв’ю: «Трэба меней жраць!»

Тут мы падыходзім да пытання: як правесці гадзіну для Зямлі? Кампутары жа таксама давядзецца выключыць... Па-першае, падрыхтуйма свечкі! Далей – справа вашай фантазіі. Тым у каго не хопіць крэатыўнасці WWF прапануе некалькі варыянтаў: арганізаваць начны пікнік (не ў нашай кліматычнай зоне ў гэтую пару), пошук скарбаў (!) ці рамантычную/сяброўскую/сямейную вечарыну, пагуляць з сабакам ці проста паглядзець на неба – зменшаны свет начных гарадоў дапаможа.

Падчас усяго гэтага можна зрабіць здымкі ці зняць відэа са «сваёй Гадзіны Зямлі» і даслаць арганізатарам, а таксама ў «Твой Стыль». Пахваліцца сваім малым дзеяннем для нашай вялікай планеты.

Планета Зямля выключае электрычнасць заўтра, 28 сакавіка, 20.30 па мясцовым часе.

P.S. Аўтар заўсёды выключае святло ў кухні, ашчадна карыстаецца вадой і рэдка ездзіць грамадскім транспартам.

P.P.S. Тэкст быў напісаны напярэдадні Гадзіны Зямлі ў 2009 годзе.

Чтобы проголосовать за автора,
пожалуйста, авторизуйтесь
Просмотров: 2366
Ваши мнения о материалах будут просматриваться жюри перед выбором пятерки лучших работ.
     
     
     

Пользователи yousmi.by заходят под своими логинами

Регистрация


Получи Юджика. Знай что ты лучший

Форум

Частые ошибки при подаче работ

Сообщений: 1501 Последнее: 03.12.2019 05:43
Просмотров: 105233

Премия разделена на Хобби и Профи. Ваше мнение?

Сообщений: 1466 Последнее: 03.10.2019 06:11
Просмотров: 797657


- Интерактивное голосование за лучшего автора:

2. Никита Лаут П
(71 голосов)
4. Николай Гернет
(32 голосов)
6. Вячеслав Сикора П
(23 голосов)

1. Vitaly Bogdanovich
(72 голосов)
3. Viktor Bogat
(61 голосов)
5. Lena Babina
(25 голосов)
7. Михаил Некрасов
(19 голосов)
Все авторы

Всемирная паутина все активнее вплетается в нашу жизнь. Логично, что любое новое время требует появления своих героев. Не секрет, что интернет вырастил целое поколение людей "copy-paste". Это люди, берущие информацию из интерента. А меня всегда интересовало, как зовут тех, кто ее там размещает. Мы надеемся, что эта премия позволит назвать по именам как можно больше талантливых личностей, пишущих для Интернета.
Программный директор <<Радио ОНТ>> Валентин Середа.

Газета «Компьютерные вести» с удовольствием поддерживает проведение мероприятий, подобных анонсированной первой международной премии в области веб-журналистики. Определение лучших в каждой из номинаций будет способствовать здоровой конкуренции в этой сфере и росту профессионализма среди web-журналистов, что пойдет на пользу не только интернет-СМИ, но и, в целом, интернет-сообществу.
Желаем организаторам успешного старта и объективности при выборе лучших.
Лариса Минтель, редактор отдела информации газеты <Компьютерные вести>

Считаем, что блоги являются неотъемлимой частью интернет-журналистики. Сплав журналистики и возможностей Web 2.0 открывает перспективы для развития виртуальных средств массовой информации, и дает большой простор для самосовершенсвования автора блога. Поэтому мы с радостью согласились предоставить нашу платформу для эксперементов участников премии. Желаем всем соискателям вдохновения и хорошего настроения!
Анастасия Морозова Представитель Jimdо в России, PR-менеджер