Зарегистрируйся Напиши, покритикуй, сфотографируй
Тэарэтыкі вялікага падману

Тэарэтыкі вялікага падману


Номинация: Лучшая статья

Ахвота праславіцца за чужы кошт і лянота – інтэгральная частка нашай гідкай чалавечай натуры. Гэта яны адказваюць за мноства другасных, заезджаных ці проста скрадзеных твораў – кепскі ксеракс масавай культуры.

Калісьці вяршыні абсурду вызначылі «Турэцкія Зорныя Войны» – трэшавы бязбожны плагіят з ружовымі махнатымі пачварамі і робатамі а-ля Жалезны Дрывасек. Ён быў не адзіным у сваім жанры: услед за ім з’явіліся «Турэцкі Рэмба», «Турэцкі Спайдэрмэн супраць турэцкага Капітана Амерыка», «Турэцкі Супермэн» ды мноства іншых.

Гэта – адныя з самы кепскіх фільмаў у гісторыі кінематографу, нашмат горшыя за «Глыбокую плынь» ці «Анастасію Слуцкую», а можа і за творчасць караля трэшу, няўдачніка Эда Вуда. Навошта было пераздымаць самыя ўдалыя заходнія стужкі, не вельмі зразумела і сёння. Але ў турэцкіх недацёпаў, аказалася, ёсць удзячныя вучні. Некалькі дзён перад Новым Годам СТВ прэзентавала свой новы серыял «Тэарэтыкі».

Героі – маладыя навукоўцы – жывуць у закрытым горадзе атамшчыкаў (няўжо ў Астраўцы?) і… шчыра кажучы, нават не ведаю, што там далей. Серыял проста немагчыма глядзець, асабліва, калі вы бачылі амерыканскі арыгінал. Так-так, гэта чарговы серыял «па матывах», так сама як «Барвіха» ці там «Не родись красивой» (зрэшты, надзіва ўдалы, як на адаптацыю). «Тэорыя вялікага выбуху» – так «Тэарэтыкі» завуцца ў арыгінале – і цікавейшы, і больш смешны. Яго героі – маладыя навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэту, якія імкнуцца атрымаць нобелеўку і даказаць тэорыю струнаў, але не ўмеюць паводзіць сябе ў жыцці. Напрыклад, распачаць размову з прыгожай бландынкай з суседняй кватэры.

На жаль, мінскія інтэрпрэтатары не зразумелі большасці гумару, павыкідалі ўсю навуковую тэрміналогію, замянілі невядомыя беларусам Star Trek, Flash Gordon ды World of Warcraft на Гуфі і тэтрыс, а герояў: індуса, габрэя і хлопца з Тэхасу – на паволжскага немца, адэсіта і грузіна. Да таго ж, калі амерыканскія геніі стаяць на парозе рэвалюцыйных адкрыццяў, то нашыя – проста «добрыя кампутаршчыкі». У часе прагляду першай серыі ўся справа пачала дзіўна нагадваць мілую камедыю «Перамотка» з Джэкам Блэкам. Аналогіі напрошваюцца самі сабою. У гэтым фільме галоўныя героі на заднім дворыку невялікай крамкі пераздымалі сусветныя хіты на звычайную аналагавую камеру.

«Тэарэтыкі» ствараліся прыкладна на гэтым жа ўзроўні. У абодвух серыялаў  - амерыканскага і беларускага - амаль ідэнтычныя застаўкі, у нечым падобныя інтэр’еры. Некаторыя эпізоды цалкам (!) паўтараюць арыгінал паводле сюжэту: толькі гэтым разам з кепскай, зусім без эмоцый, гульнёй актораў і нясмешнымі нібы-жартамі. Героі зусім не адрозніваюцца адзін ад аднаго – яны проста батаны, якім хочацца ўмазаць па акулярах, а не спачуваць і дапамагаць, як амерыканскім прататыпам. Занудства л’ецца з экранаў тэлевізараў. Гэты серыял не будзе глядзець ніхто. І з гэтага нават не пасмяешся.

Што б не казалі адэпты аўтэнтычнасці, сённяшняя наша культура ў большасці другасная, паўтаральная, малатворчая. Кепскія рымэйкі заходніх шоў – нашая штодзённасць. Паспрабуйце ўзгадаць штосьці, не падгледжанае намі на захадзе ці ўсходзе. Яшчэ трошкі і дачакаемся нават «расійскага Хаўса» – серыялу «Доктар Тырса», які, у адрозненне ад арыгіналу, нарэшце зробіць нас няшчаснымі.

Але гэта не ўсё – бяздумнае капіраванне тычыцца ўжо не толькі культуры. З апошняга, падгледжанага нашымі наватарамі за мяжой, – відэарэклама ў транспарце. Як заўсёды, рацыянальная заходняя ідэя – у іншых краінах на такіх экранах паказваюць навіны, надвор’е, курсы валют і, вядома, рэкламу. Пасажырам – пацеха, фірме-перавозчыку – дадатковы даход. Кожны задаволены.

У нас такая схема не пройдзе. На аўтобусных экранах – Барыс Маісееў ды пафасныя ананімныя выказванні «пра жызнь». Пры тым адначасова (!) працуе яшчэ гукавая рэклама, якая прапануе танна купіць унітаз і вядро цвікоў, а голас дыктара, амаль нечутны ў гэтай мітусні, абвяшчае наступны прыпынак. Параноя.

Што з усім гэтым рабіць? Безумоўна, не чакаць літасці ад тэлевізіі ці аўтобуснага парку. Глядзець заходнія арыгіналы і хадзіць пешкі? Нарэшце набыць берушы ці плэер? Напэўна, гэта нейкае выйсце.

Чтобы проголосовать за автора,
пожалуйста, авторизуйтесь
Просмотров: 3112
Ваши мнения о материалах будут просматриваться жюри перед выбором пятерки лучших работ.
     
     
     

Пользователи yousmi.by заходят под своими логинами

Регистрация


Получи Юджика. Знай что ты лучший

Форум

Абитуриентам журфака 2010

Сообщений: 69 Последнее: 12.02.2018 18:07
Просмотров: 851053

О сайте премии

Сообщений: 52 Последнее: 26.10.2017 16:57
Просмотров: 255196


- Интерактивное голосование за лучшего автора:

2. Никита Лаут П
(71 голосов)
4. Николай Гернет
(32 голосов)
6. Вячеслав Сикора П
(23 голосов)

1. Vitaly Bogdanovich
(72 голосов)
3. Viktor Bogat
(61 голосов)
5. Lena Babina
(25 голосов)
7. Михаил Некрасов
(19 голосов)
Все авторы

Неважно, речь идет о веб-журналистике или о классической журналистике, незыблемым остается правило: Писать о важном - интересно!
Анатолий Лемешенок, Председатель Белорусского союза журналистов Главный редактор газеты "Рэспублiка"

Премия в области веб-журналистики - одна из попыток поощрить тех, кто наполняет Байнет уникальным и качественным контентом. Думаю, что этот конкурс будет способствовать стабильному и устойчивому развитию Интернет-СМИ Беларуси
Александр Градюшко, куратор специальности "Журналистика (веб-журналистика)" Института журналистики БГУ, кандидат филологических наук, доцент

Веб-журналистика имеет ряд преимуществ перед классическими СМИ. Здесь выше скорость, больше места. И не дело тянуться за газетами или телевидением, когда можно обогнать их и вырваться вперед, причем, не только в оперативности и широте освещения явлений и событий, но и по качеству, и по глубине взгляда. Надеюсь, что все работы, номинированные на "Юджика", будут отвечать именно этим принципам.
Пономарева Елизавета, администратор социальной сети читателей Livelib.ru