Зарегистрируйся Напиши, покритикуй, сфотографируй
Андрэй «Dzed» Каўзановіч: «Убачымся на канцэртах!»

Андрэй «Dzed» Каўзановіч: «Убачымся на канцэртах!»

Андрэй “Dzed” Каўзановіч

Номинация: Лучшая статья

 

На жаль, прыхільнікі беларускай алтэрнатыўнай музыкі не так часта маюць магчымасць даведвацца пра тое, што робіцца ў андэрграундных музычных колах Маладзечна і рэгіёну. І калі Маладзечна хай сабе і не вельмі часта, але “ўсплывае” на інфармацыйнай прасторы, дзякуючы сваім паспяховым сэйшнам, фэстам ці, скажам, запісам новых пласцінак мясцовых музыкантаў, то вось, напрыклад, звесткі з такіх гарадоў, як Вілейка даходзяць да нас вельмі рэдка. 

 

 

І гэта не можа радаваць. Бо як паказвае практыка, у той жа Вілейцы запісваецца даволі якасны саунд. Яркім пацвярджэннем таму стаў не так даўно запісаны вілейскім музыкантам Андрэем Каўзановічам і яго праектам “Dzed” сапраўды прафесіёны і якасны трэк пад назвай “Плакалі”. У гэтай кампазіцыі даволі майстарскі спалучаюцца даволі “цяжкі”, але ад гэтага не менш прыгожы метал-гук гітар, мяккі жаночы вакал і тэкст пра няшчасную любоў. Песня “Плакалі” даволі паспяхова выступіла ў вядомым беларускім хіт-парадзе інтэрнэт-партала “Тузін гітоў”.

Зараз нават у Інтэрнэце ёсць не вельмі багата інфармацыі пра Андрэя Каўзановіча і яго ўласны музычны праект. Дзеля таго, каб выправіць гэтую памылку, звернемся да Андрэя, які з радасцю паведаміць чытачам пра сваю творчасць, першы студыйны вопыт, праблемы маладой музычнай Вілейкі і, канешне, пра сябе.

Трошкі пра сябе…

“Салют, усім!!! Чаму “Dzed”? Усё даволі проста: так мяне клічуць мае сябры. Хто я ёсць у гэтым жыцці? Чалавек з пэўнай мэтай, якая вызначае яго існаванне апошнія пятнаццаць год. У мяне ёсць вельмі моцнае жаданне рэалізаваць сябе як музыканта. Менавіта таму мой праект будзе існаваць у той ці іншай форме, а менавіта ў якой – гэта пытанне часу…”.

Пра фарміраванне музычнага густу і ўплыў на асабістую творчасць…

“Напэўна, першае, што на мяне паўплывала – гэта касета, на якую маці нейкім чынам запісала некалькі трэкаў “Megadeath”, “Iron Maiden”, “Bon Jovi”, і якую я выпадкова паслухаў у гадоў дванаццаць-трынаццаць. Адразу скажу: гэта быў шок, адчуванне нейкай разгубленасці і ў той жа час – поўнае захапленне, такая моц!.. Кампазіцыя “Megadeath” “Holy wars” здавалася мне самай “цяжкай” песняй у свеце. Дарэчы, я і зараз лічу яе класікай трэш-метала. Менавіта ў той час пачаліся head banging, air guitar and stuff like that. Карацей кажучы, жаданне паходзіць на сваіх куміраў. Таксама трэба адзначыць майго дзяцьку, які “падсадзіў” мяне на “Deep Purple”. Лічу, што гэтыя гурты сфарміравалі мой музычны густ і прыналежнасць да метал-культуры”.

Пра любімыя фільмы, музыку, кнігі…

“Любімыя фільмы такія: “Храбрае сэрца”, “Гладыятар”, “Трыста спартанцаў”. Чытаю зараз “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” Уладзіміра Караткевіча. Слухаю шмат чаго. Часам, здаецца, і абсалютна супрацьлеглыя “рэчы”. Галоўнае, каб пасля праслухоўвання музыкі заставалася пачуццё задавальнення. Andy McKee, “Katalepsy” – вось гэта апошняе, што я “зліў” сабе на флэшку”.

Пра праект “Dzed” і першую музычную спробу…

“Спробы запісаць першы варыянт песні “Плакалі” былі ўжо гады два таму назад. Але ў сілу розных абставін вынік быў не задавальняючы. Таму пры першай жа магчымасці я паклікаў сяброў зноў. Сярод іх: Аляксей Сяліцкі (гуказапіс) і Аляксандр Навіцкі (ударныя), якія ў свой час ігралі ў хэві-метал-гурце “О.К.Н.О”. Сяргей Ількевіч дапамагаў запісваць бас- і рытм-гітару. Выдатнейшы гітарыст… Чаму яшчэ не вядомы, гэта будзе лепей спытаць у яго. Між іншым, вялікае дзякуй хлопцам з маладзечанскага гурта “Ann Core” за басавы апарат і гітару. Карацей, пры першай жа магчымасці мы заселі ў студыі Аляксея. У мяне было толькі два тыдні, таму працаваць прыходзілася, лічы, днём і ноччу. У працэсе працы над кампазіцыяй Сяргей і Аляксей схілілі мяне да больш меладычнага варыянту, за што, безумоўна, ім дзякуй. Лічу, трэк ад гэтага толькі выйграў. Вакал – гэта асобная размова. Скажу толькі, што пасля некалькіх спроб варыянт Вікторыі Ількевіч узнік сам сабой. Раю ўсім запомніць гэтае імя. Міксаваў тэму Jacob Hansen (вядомы дацкі прадзюсар, які таксама доўгі час працаваў з расійскім альтэрнатыўным гуртом “Amatory” – ад аўтара).

Пра праблемы маладой музычнай Вілейкі…

Шчыра, мне складана адказаць на гэтае пытанне, таму што я дaволі мала часу праводжу ў сваім родным горадзе і магу быць не зусім аб’ектыўным. Ну, па-першае, гэта сам падыход людзей да справы. Як мне здаецца, для многіх гэта проста яшчэ адна нагода “патусіць”. Таму парада ўсім пачынаючым музыкантам будзе такая: калі вырашыў сур’ёзна займацца музыкай, ты павінен ведаць, што музыка – гэта тая вобласць дзейнасці, дзе адразу відаць, хто і што з сябе ўяўляе. Таму не губляй часу. І ведай, тое, што ты слухаеш мае непасрэднае дачыненне да таго, што ты пішаш сам. Таму вучыся ў лепшых. Убачымся на канцэртах!

 

Чтобы проголосовать за автора,
пожалуйста, авторизуйтесь
Просмотров: 2478
Ваши мнения о материалах будут просматриваться жюри перед выбором пятерки лучших работ.
     
     
     

Пользователи yousmi.by заходят под своими логинами

Регистрация


Получи Юджика. Знай что ты лучший

Форум

Частые ошибки при подаче работ

Сообщений: 1501 Последнее: 03.12.2019 05:43
Просмотров: 105544

Премия разделена на Хобби и Профи. Ваше мнение?

Сообщений: 1466 Последнее: 03.10.2019 06:11
Просмотров: 801746


- Интерактивное голосование за лучшего автора:

2. Никита Лаут П
(71 голосов)
4. Николай Гернет
(32 голосов)
6. Вячеслав Сикора П
(23 голосов)

1. Vitaly Bogdanovich
(72 голосов)
3. Viktor Bogat
(61 голосов)
5. Lena Babina
(25 голосов)
7. Михаил Некрасов
(19 голосов)
Все авторы

Премия в области веб-журналистики - одна из попыток поощрить тех, кто наполняет Байнет уникальным и качественным контентом. Думаю, что этот конкурс будет способствовать стабильному и устойчивому развитию Интернет-СМИ Беларуси
Александр Градюшко, куратор специальности "Журналистика (веб-журналистика)" Института журналистики БГУ, кандидат филологических наук, доцент

Yousmi Web-Journalizm Awards - замечательный стимул для молодых авторов. Ведь большинство начинающих журналистов пишут именно для интернета. Кроме этого, специальна премия - знак того, что понятия "интернет-журналистика" и "качественная журналистика" друг другу совсем не противоречат!
Дарья Данилевич, студентка Института журналистики

"Мы считаем, что в белорусском Интернете не так много журналистов, пишущих на темы бизнеса и экономики. Надеемся, что конкурс откроет новые яркие имена. Верим, что конкурсанты проявят себя настоящими асами, которые в дальнейшем будут поднимать экономические проблемы, освещать различные точки зрения на вопросы делового климата и всей своей работой способствовать развитию бизнеса в Беларуси".
Руководитель Белорусского делового портала BEL.BIZ Татьяна Маринич