Зарегистрируйся Напиши, покритикуй, сфотографируй
Варшава-Мінск: непараўнальныя параўнанні

Варшава-Мінск: непараўнальныя параўнанні

Герб Варшавы

Номинация: Лучшая статья

Два сталічныя гарады Варшаву і Мінск  раздзяляюць толькі 500 кіламетраў, між  тым разлучаючы Польшчу і Беларусь нават не ў геаграфічных, а хутчэй геапалітычных аспектах.

Паміж краінамі па Заходняму Бугу, па лясах ды лугавых палетках пралягла мяжа Захаду і Усходу, ЕС і зусім не ЕС, дэмакратыі і яшчэ не дэмакратыі, Еўропы і чагосьці падобнага на Еўропу, ды нарэшце вузкай і шырокай чыгуначнай каляіны, якая прымушае дзве начныя гадзіны насельніцтва цягніка Мінск-Варшава нервова чакаць дазволу завітаць у той край, дзе, здаецца, нас чакаюць, толькі беражліва не ўсіх туды выпускаюць.

Толькі чакаюць не ў выглядзе чыста вылізанай на вуліцах і ў дварах квітнеючай краіны, а чыстай ад знявагі і паклёпу, забаронаў і дзікай хлусні, дубінак і грамадскіх страхаў.

Сталічны горад цяжка назваць адлюстраваннем усёй краіны, але ж гэтыя адміністрацыйна-прывілеяваныя гарады нясуць на сабе ўвесь цяжар адказнасці за ўспрыманне краіны яе гасцямі.

Для Мінска лепшым кампліментам ужо стандартна пачуеш: Які ў вас чысты  горад!, а вось беларус Саша Рыбак  пасля вяртання ў Беларусь сусветнай  зоркай, назваў Мінск наогул самым  чыстым горадам Еўропы. Яму лепш бачна, бо ён то пра Еўропу, гледзячы са Скандынаўскага паўвострава, ведае значна больш, чым сціплыя местачковыя беларусы. А вось галоўную адметнасць Варшавы цяжка вызначыць: можа чыгунка, што размяшчаецца пад зямлёю і зусім раптоўна выходзіць на паверхню ўжо на ўскрайку горада, а можа і сучасныя хмарачосы, якія суседнічаюць са сталінскім гігантам – Палацам культуры і навукі, альбо старувка, што была пасля вайны адноўлена ў першапачатковым выглядзе. А зараз, павольна гуляючы, не можаш і ўявіць, што будынкі гэтай часткі горада пасля ўзнаўлення адзначылі не так даўно толькі паўгоддзе.

Для жыхароў Варшавы вялікім гонарам, асабліва для мужчынскай яго часткі, зяўляецца герб горада з выявай русалкі з аголенымі грудзьмі. Да таго ж я заўважыў, што на шматлікай турыстычнай прадукцыі грудзі русалцы вытворцы гэтых сувеніраў павялічылі ў параўнанні з класічнымі памерамі, якія яна мае на знакамітым помніку на рынкавай плошчы ў Старым горадзе.

Мінск роўненька па колу двухслаёвым нашыйнікам акружылі кальцавыя дарогі, робячы на мапе сярод шматпалосных вуліц незаўважнымі тонкія абрысы каналізаванай Свіслачы. Між тым Варшава здаецца неабсяжнай, яе памеры ў рэальным атачэнні, нават не ўзіраючыся на мапу, здаюцца не вымяральнымі. Да таго ж рака Вісла раздзяляе горад на дзве вялікія часткі, і знаходзячыся на левым баку ад ракі здаецца што правая частка горада гэта зусім іншы далёкі свет, якія зусім выпадкова злучылі паміж сабою сем варшаўскіх мастоў.

Асабіста  для мяне Польшча – гэта краіна гандлю. Першы раз завітаўшы ў гэтую краіну, вельмі здзіўляўся вялізнай колькасці рэкламных шыльдаў пераважна жоўтага колеру з чорнымі надпісамі, якія мільгацелі як у гарадах, так і каля дарог паміж гарадамі. Нават значная частка беларусаў, якія жывуць у памежных гарадах і мястэчках, да ўваходжання Польшчы ў Еўрапейскі саюз, тым і зараблялі, што вазілі на продаж цыгарэты, гарэлку, салярку, а прывозілі танныя мясныя вырабы і адзенне. У сучасных умовах варшаўскі дух гандлю застаўся, можа стаў больш цывілізаваным і ўпарадкаваным, але ж сваім адметным з кебабамі, адзідасамі, танным абуткам і стрэлкамі ў накірунку да сучасных гіпермаркетаў.

Для беларусаў, якія прыязджаюць у Варшаву, абавязковым пунктам праграмы заўсёды  значыцца наведванне гандлёвага цэнтра. Абектыўна, на сённяшні дзень, выбар  абутку і адзення ў польскай сталіцы больш разнастайны чым у Мінску. Кожны беларус заўсёды будзе задаволена казаць, што тут усё танней, чым у Беларусі”. Гэта так толькі таму, што ў Мінску няма добра распрацаванай сістэмы зніжкаў і акцый з распродажамі. Таму і шукаюць беларусы, бегаючы па варшаўскіх буціках, запаветнае слова Sale, дзе шматлікія рэчы атрымліваюцца сапраўды таннейшымі, чым у падобных крамах у беларускай сталіцы. Датычыцца гэта і харчавання, але тут дзейнічае ўжо псіхалагічны эфект адчування ўсяго таннага, бо калі гэта 10 злотых, а ў нас дзесяць тысяч рублёў, то адразу ўсе кошты робяцца малымі і лёгка ўспрымальнымі. Такім чынам адчуванне значнасці купюры 10 ці 20 злотых губляецца.

Шматлікія палякі, якія бывалі ў Мінску, наадварот  адзначаюць, што кошты ў сталічных барах і рэстаранах значна меншыя, чым у варшаўскіх, таму параўнанне коштавых паказчыкаў – гэта даволі марнае і субектыўная справа.

У Мінску і Варшаве прыблізна жыве па 2 млн. чалавек, што складае 20% ад агульнай колькасці насельніцтва Беларусі і каля 5% у Польшчы. Менавіта гэта хочацца і зазначыць, бо ў Польшчы няма вялікай плыні, якая імкнецца пераехаць жыць менавіта ў Варшаву. Ёсць не горшыя за сталіцу вялікія гарады: Кракаў, Познань, Гданьск. У Беларусі ж адрозненні паміж сталіцай і абласнымі гарадамі значная. Лепшыя ВНУ краіны, самыя высокія заробкі, перспектыўныя працоўныя пасады, вялікая разнастайнасць месцаў адпачынку - усё гэта сканцэнтравана ў Мінску.

Мінск мае шмат адрозненняў ад Варшавы, тым часам як Варшава значна адрозніваецца  ад Берліна, Прагі ці Парыжа, але не трэба забывацца, асабліва беларусам, што абядноўвае гэтыя цудоўныя гарады адна галоўная акалічнасць – усе разам яны складаюць твар адзінага кантынента “Еўропа”. 

Чтобы проголосовать за автора,
пожалуйста, авторизуйтесь
Просмотров: 3249
Ваши мнения о материалах будут просматриваться жюри перед выбором пятерки лучших работ.
     
     
     

Пользователи yousmi.by заходят под своими логинами

Регистрация


Получи Юджика. Знай что ты лучший

Форум

Абитуриентам журфака 2010

Сообщений: 69 Последнее: 12.02.2018 18:07
Просмотров: 780840

О сайте премии

Сообщений: 52 Последнее: 26.10.2017 16:57
Просмотров: 207929


- Интерактивное голосование за лучшего автора:

2. Никита Лаут П
(71 голосов)
4. Николай Гернет
(32 голосов)
6. Вячеслав Сикора П
(23 голосов)

1. Vitaly Bogdanovich
(72 голосов)
3. Viktor Bogat
(61 голосов)
5. Lena Babina
(25 голосов)
7. Михаил Некрасов
(19 голосов)
Все авторы

Неважно, речь идет о веб-журналистике или о классической журналистике, незыблемым остается правило: Писать о важном - интересно!
Анатолий Лемешенок, Председатель Белорусского союза журналистов Главный редактор газеты "Рэспублiка"

"Мы считаем, что в белорусском Интернете не так много журналистов, пишущих на темы бизнеса и экономики. Надеемся, что конкурс откроет новые яркие имена. Верим, что конкурсанты проявят себя настоящими асами, которые в дальнейшем будут поднимать экономические проблемы, освещать различные точки зрения на вопросы делового климата и всей своей работой способствовать развитию бизнеса в Беларуси".
Руководитель Белорусского делового портала BEL.BIZ Татьяна Маринич

Всемирная паутина все активнее вплетается в нашу жизнь. Логично, что любое новое время требует появления своих героев. Не секрет, что интернет вырастил целое поколение людей "copy-paste". Это люди, берущие информацию из интерента. А меня всегда интересовало, как зовут тех, кто ее там размещает. Мы надеемся, что эта премия позволит назвать по именам как можно больше талантливых личностей, пишущих для Интернета.
Программный директор <<Радио ОНТ>> Валентин Середа.