Зарегистрируйся Напиши, покритикуй, сфотографируй
За 20 еўра ў Мілан. Практычныя парады для авантурыстаў

За 20 еўра ў Мілан. Практычныя парады для авантурыстаў

самалёт авіякампаніі “Wizzair”

Номинация: Лучшая статья

У пашпарце праз месяц сканчаецца тэрмін дзеяння Шэнгенскай візы, а ўсе яе магчымасці не выкарыстаны. Што рабіць? Зразумела, ехаць у вандроўку!

Калі ўжо бліжэйшыя краіны-суседзі з ЕС вывучаны і не зусім цікавыя, то хочацца ехаць далей, глядзець і здзіўляцца краявідам “Старой Еўропы”. А што рабіць калі бюджэт абмежаваны, а сэрца так і прагне палёту? У такіх выпадках заўсёды можна прыдумаць бюджэтны варыянт!

Для мяне такім бюджэтным варыянтам стала вандроўка ў Італію на тры дні з пералётам з Катавіцы ў Мілан на самалёце.

Для Беларусаў звычайнае ўяўленне пра палёт на самалёце - гэта дорага! Так з Менска, напрыклад, у Прагу і назад будзе каштаваць мінімум 300 еўра. А вось сярод еўрапейскіх авіякампаній можна знайсці кошты на квіткі таксама за 300 еўра, а магчыма і за 20 еўра. Галоўнае ведаць як! І зараз, на ўласным, прыкладзе паспрабуем патлумачыць.

Пошук авіякампаніі


Спачатку трэба знайсці авіякампанію і падабраць аптымальны варыянт пералёту. У Еўропе вялікая канкурэнцыя сярод авіякампаній ды і попыт на самалётныя перавозкі значна большы, чым у нашай краіне. Таму існуюць шматлікія кампаніі, якія спрабуюць перацягнуць да сябе кліентаў праводзячы розныя акцыі і прапаноўваючы пералёты па супер нізкім коштам. Найбольш вядомыя сярод такіх кампаній: Wizzair, Ryanair. Можна ў інтэрнэце пашукаць і іншыя, бо кожная авіякампанія мае свой сайт, на якім можна даведацца кошт на канкрэтны накірунак, забраніраваць пералёт і праз той жа сайт адразу і набыць. Толькі праглядаючы кошты на пералёты, трэба ведаць, што яны змяняюцца амаль кожны дзень як у бок павелічэння, так і зніжэння. У розныя дні на адзін і той жа кірунак кошты могуць адрознівацца на 100, 200 і нават 300 еўра.

Асабіста мне пашчасціла знайсці варыянт Катавіца (недалёка ад Кракава) - Мілан і назад Мілан - Катавіца коштам 40 еўра за пералёт у два бакі. Лепш за ўсё ажыццяўляючы браніраванне на сайце авіякампаніі ў раздзеле багаж пазначаць 0, браць з сабою заплечнік, які дазваляюць узяць на борт, бо аплата за багаж праводзіцца дадаткова і не зусім танная. Калі збірацца за мяжу на кароткі прамежак часу, то хопіць і заплечніка. Толькі абавязкова трэба пазнаёміцца са спісам дазволеных рэчаў у ручным багажы і правілам іх перавозу.

Падбор маршрута


Канкрэтна я карыстаўся сайтам www.wizzair.com. Спачатку рэгіструемся на ім, падбіраем напрамак. Найбольш танныя і актуальныя вылеты для Беларусаў з Кіева (Украіна), Варшавы і Катавіцы (Польшча), з Польшчы выбар напрамкаў большы. Нажаль з беларускімі аэрапортамі гэтая кампанія не працуе, таму адразу з Менска ці Берасця паляцець не атрымаецца. Падбіраем сабе варыянты пералётаў, запаўняем усе патрэбныя палі і даходзім да формаў аплаты: грашовы перавод альбо пластыкавая картка.

Аплата квіткоў


Гэты этап для мяне быў самы складаны і заняў для ўсіх удакладненняў і кансультацый у банках ажно два тыдні. Спачатку спрабаваў пералічыць грошы праз банк па рахунку-фактуры, якую выслалі аўтаматычна пасля замовы пералёта, але ні ў адным з банкаў прыняць такую аплату не змаглі. Пасля доўга дазнаваўся якой карткай можна аплаціць у інтэрнэце. Такім чынам у Беларусі толькі \\\\\\\"БПС-Банк\\\\\\\" робіць адмысловыя карткі для інтэрнэт аплатаў. Картка называецца Visa Virtuon каштуе восем тысяч, вырабляецца тыдзень. Абавязкова трэба замаўляць картку для аплат у еўра ці далярах. Пасля таго, як яе атрымалі, праз банк залічылі патрэбныя грошы на карт-рахунак, можна спакойна замаўляць тур на самалёт і аплачваць яго, запаўняючы патрэбныя палі на сайце. Затым на e-mail прыходзіць пацверджанне, што пералёт аплачаны За некалькі дзён да вылета кампанія яшчэ і нагадае, што прыйшоў час збірацца ў вандроўку.

Перад вылетам


Перад выездам варта дазнацца дзе знаходзіцца аэрапорт, бо часцей за ўсё, як у Беларусі , так і ў іншых краінах Еўропы, яны знаходзяцца ў некалькіх кіламетрах ад горада. У нашым выпадку аэрапорт знаходзіўся за 60 км ад Мілана каля горада Бергама. Да катавіцкага аэрапорта з Катавіцы ехаць 50 хвілін, з Кракава паўтары гадзіны.

Google Maps, Букінг і іншыя інтэрнэт-сэрвісы дапамогуць больш дакладна спланаваць усе аспекты вандроўкі.
Поспехаў у планаванні адпачынку!

Чтобы проголосовать за автора,
пожалуйста, авторизуйтесь
Просмотров: 1952
Ваши мнения о материалах будут просматриваться жюри перед выбором пятерки лучших работ.
     
     
     

Пользователи yousmi.by заходят под своими логинами

Регистрация


Получи Юджика. Знай что ты лучший

Форум

Абитуриентам журфака 2010

Сообщений: 71 Последнее: 16.11.2018 02:32
Просмотров: 880495

О сайте премии

Сообщений: 52 Последнее: 26.10.2017 16:57
Просмотров: 270453


- Интерактивное голосование за лучшего автора:

2. Никита Лаут П
(71 голосов)
4. Николай Гернет
(32 голосов)
6. Вячеслав Сикора П
(23 голосов)

1. Vitaly Bogdanovich
(72 голосов)
3. Viktor Bogat
(61 голосов)
5. Lena Babina
(25 голосов)
7. Михаил Некрасов
(19 голосов)
Все авторы

Неважно, речь идет о веб-журналистике или о классической журналистике, незыблемым остается правило: Писать о важном - интересно!
Анатолий Лемешенок, Председатель Белорусского союза журналистов Главный редактор газеты "Рэспублiка"

"Мы считаем, что в белорусском Интернете не так много журналистов, пишущих на темы бизнеса и экономики. Надеемся, что конкурс откроет новые яркие имена. Верим, что конкурсанты проявят себя настоящими асами, которые в дальнейшем будут поднимать экономические проблемы, освещать различные точки зрения на вопросы делового климата и всей своей работой способствовать развитию бизнеса в Беларуси".
Руководитель Белорусского делового портала BEL.BIZ Татьяна Маринич

Считаем, что блоги являются неотъемлимой частью интернет-журналистики. Сплав журналистики и возможностей Web 2.0 открывает перспективы для развития виртуальных средств массовой информации, и дает большой простор для самосовершенсвования автора блога. Поэтому мы с радостью согласились предоставить нашу платформу для эксперементов участников премии. Желаем всем соискателям вдохновения и хорошего настроения!
Анастасия Морозова Представитель Jimdо в России, PR-менеджер