Зарегистрируйся Напиши, покритикуй, сфотографируй
Парныя студэнты

Парныя студэнты


Номинация: Лучший рассказ

“Студэнцкія годы цудоўныя” – перафразіраваў вядомую цытату, і кажу я, але акрамя п’янак, гулянак, дыскатэк і шалёных святаў, у студэнцкім жыцці ёсць слова “вучыцца” і такая справа, як наведваць пары. Толькі і на парах няма студэнту супакою, не сядзіцца яму 80 хвілін на адным месцы, трэба нешта прыдумаць, нечым займацца альбо пашаліць, каб не чуць гэтае сумнае мурлыканне выкладчыка, аб такіх далёкіх ад студэнта праблемах маралі і этыкі, псіхалогіі і сацыялогіі і шмат-шмат чаго іншага, залежна ад месца вашага навучання.

Таму і выдумляюць студэнты сабе забаўлянкі на час пары. Разнастайнасць гэтых заняткаў уражвае. Пачынаючы ад банальнага разгадвання сканвордаў, чытання Cosmopolitan-аў альбо новых каталогаў Orifleim, слухання плэера ці бессэнсоўнага тыкання мабільніка і да школьных перакідванняў пісулькамі ды плявання слюнявымі паперкамі праз трубку ад ручкі. Але такія справы таксама хутка надакучваюць, тады студэнт пачынае ўключаць фантазію, па моднаму – крэатыў.

Так, напрыклад, мае аднагрупнікі старанна за два дні насшыбалі 36 выкарыстаных квіткоў на тралейбус і аўтобус, зрабілі з іх калоду карт, цяпер рэжуцца квіткамі ў дурня і не выклікаюць ніякай падазронасці збоку выкладчыкаў, квіткі як квіткі, што толькі не валяецца на студэнскіх партах.
Некаторыя студэнты займаюцца творчасцю на тых самых партах.

Тут сустрэнеш і звыклыя надпісы “Фізфак – сіла” (потым нехта дапіша – “алкашы”, “уроды”, вось і пайшоў дыялог), “Сэкс па тэлефону, 7645291 – паклікаць Кацю”, пры чым, патэлефанаваўшы па такой аб’яве, я даведаўся, што рэкламадаўцы нават ня ведаюць аб існаванні ўласнай рэкламы. Мабыць так студэнты жартуюць. Арыгінальна, што далей няма куды. Сустракаюцца прызнанні, крыкі аб дапамозе, прамовы, выказванні жаданняў: “Не магу без сэкса”, “Філфак шукае маладых і прыгожых хлопцаў, прыходзьце, будзе весела”, “Светка, ты дура, але я цябе кахаю”, “Жыве Беларусь – згіне лукашызм”, “Ад невыканання тэхнікі бяспекі чалавек можа не толькі памерці, але ж і нарадзіцца” і т.д.

А часам можна прачытаць нядрэнныя вершы і нават паэмы на розныя тэмы:
“..уй стоит не по годам, выпьем за любовь мадам”, “Выпью шкляначку я ртуці – усё задрала ў інстытуце”, “Лучший друг мой ..рахал Жанну, раскажу я всё декану, друга выгонят тогда, буду ..рахать её я “.

Ёсць ва універсітэце і аматары жывапісу, таму і не здзіўляе, калі раптоўна ў сшытку ці на парце сустрэнеш партрэт злоснага выкладчыка ці малюнак голай аднагрупніцы, і толькі цяпер зразумееш, што яна нічога сабе.
Ды я і сам гэты артыкул пісаў на пары, бо потым рэальна будзе ў ляноту ды і часу не хапае.

А цяпер паназіраем, што ж робяць аднагрупнікі. Вось сябар Жэнька выразаў з паперы нож і спрабуе ім зарэзаць Сярожку, а дзяўчынка Каця, што сядзіць ззаду, скруціла кавалак паперы ў трубку, прымацавала і размалявала дно, атрымалася ці то шклянка, ці то нейкі дзіцячы калейдаскоп, хлопчык Андрэй ціха спіць, бо прыйшоў на пары адразу пасля дыскатэкі ды яшчэ крыху п’янаватым, таму і схаваўся чым далей, каб не заўважыў выкладчык. Спытаеце, вось дурань, мог бы нармальна паспаць дома, дык “н-ку” не хочацца атрымліваць, калі і так ўжо да халеры іх назбіралася ў журнале старасты. Наташа тым часам займаецца бізнэсам і дае кансультацыі па новаму каталогу Orifleim. Толькі адна Марына хуценька піша за выкладчыкам лекцыю, яе канспект перад сесіяй стане вельмі папулярным, як і сама Марына, бо пойдзе на раздрукоўкі.

Часам студэнты нахабяцца да крайнасцяў, асабліва ў вялікіх аўдыторыях, дзе кантролю амаль няма: кладуцца спаць на апошнія рады, п’юць ціхенька піва і нават разводзяць спірт, які таксама потым ужываюць. Ну што тут скажаш: студэнт – істота незвычайная, якую часам кантраляваць проста немагчыма.
Ды і ты, спадар студэнт, зараз наўрад ці слухаеш выкладчыка, а чытаеш што-небудзь, тым самым пацвярджаючы ўсё вышэй сказанае.

Чтобы проголосовать за автора,
пожалуйста, авторизуйтесь
Просмотров: 1936
Ваши мнения о материалах будут просматриваться жюри перед выбором пятерки лучших работ.
     
     
     

Пользователи yousmi.by заходят под своими логинами

Регистрация


Получи Юджика. Знай что ты лучший

Форум

Абитуриентам журфака 2010

Сообщений: 69 Последнее: 12.02.2018 18:07
Просмотров: 850855

О сайте премии

Сообщений: 52 Последнее: 26.10.2017 16:57
Просмотров: 255088


- Интерактивное голосование за лучшего автора:

2. Никита Лаут П
(71 голосов)
4. Николай Гернет
(32 голосов)
6. Вячеслав Сикора П
(23 голосов)

1. Vitaly Bogdanovich
(72 голосов)
3. Viktor Bogat
(61 голосов)
5. Lena Babina
(25 голосов)
7. Михаил Некрасов
(19 голосов)
Все авторы

Всемирная паутина все активнее вплетается в нашу жизнь. Логично, что любое новое время требует появления своих героев. Не секрет, что интернет вырастил целое поколение людей "copy-paste". Это люди, берущие информацию из интерента. А меня всегда интересовало, как зовут тех, кто ее там размещает. Мы надеемся, что эта премия позволит назвать по именам как можно больше талантливых личностей, пишущих для Интернета.
Программный директор <<Радио ОНТ>> Валентин Середа.

Премия в области веб-журналистики - одна из попыток поощрить тех, кто наполняет Байнет уникальным и качественным контентом. Думаю, что этот конкурс будет способствовать стабильному и устойчивому развитию Интернет-СМИ Беларуси
Александр Градюшко, куратор специальности "Журналистика (веб-журналистика)" Института журналистики БГУ, кандидат филологических наук, доцент

Газета «Компьютерные вести» с удовольствием поддерживает проведение мероприятий, подобных анонсированной первой международной премии в области веб-журналистики. Определение лучших в каждой из номинаций будет способствовать здоровой конкуренции в этой сфере и росту профессионализма среди web-журналистов, что пойдет на пользу не только интернет-СМИ, но и, в целом, интернет-сообществу.
Желаем организаторам успешного старта и объективности при выборе лучших.
Лариса Минтель, редактор отдела информации газеты <Компьютерные вести>